Фонд "Цэнтр грамадскага дыялогу"
ФОНД “ЦЭНТР ГРАМАДСКАГА ДЫЯЛОГУ”
Ад асабістага росту — да моцных супольнасцяў і супрацоўніцтва без межаў
Фонд "Цэнтр грамадскага дыялогу" заснаваны ў 2020 годзе прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці Брэсцкай вобласці.

Напрамкі дзейнасці:


• Развіццё міжкультурных і творчых супольнасцяў для беларусаў, украінцаў і палякаў праз адукацыйныя і культурныя мерапрыемствы, творчыя лабараторыі, а таксама падтрымку рамесніцтва і індывідуальнага прадпрымальніцтва.


• Культурная адаптацыя і падтрымка грамадзян Беларусі і Украіны, якія вымушана апынуліся ў Польшчы, псіхалагічная дапамога і стварэнне супольнасцяў праз культурныя і адукацыйныя фарматы;


• Падтрымка беларускіх ініцыятыў і арганізацый у распрацоўцы бяспечных мадэляў дзейнасці, пошуку партнёраў для развіцця грамадскай актыўнасці;

Праграмы
Супраца
Мы адкрытыя да супрацоўніцтва, партнёрстваў і сумесных ініцыятыў
  • Шукаеце партнёра для сумеснага праекта
    Будзем рады абмеркаваць магчымасці супрацоўніцтва. Напішыце нам, і мы арганізуем анлайн-сустрэчу, каб пазнаёміцца і абмеркаваць ідэі, мэты і фарматы сумеснай працы.
  • Запрасіце нас як трэнераў або фасілітатараў
    Мы праводзім трэнінгі, варкшопы і фасілітацыйныя сесіі па стратэгічным планаванні, развіцці арганізацый, фандрайзінгу, грамадзянскай актыўнасці і працы з супольнасцямі.
  • Прадстаўляеце ініцыятыву і шукаеце фіскальнага партнёра
    Фундацыя зарэгістраваная ў Польшчы і адкрытая да разгляду прапаноў аб партнёрстве з ініцыятывамі, якія падзяляюць нашы каштоўнасці, для падрыхтоўкі і рэалізацыі грамадскіх праектаў.
  • Патрэбна падтрымка ў распрацоўцы адукацыйных праграм або інфармацыйных кампаній
    Мы можам дапамагчы з распрацоўкай навучальных матэрыялаў, анлайн-курсаў, асветніцкіх кампаній, а таксама з падрыхтоўкай і распаўсюджваннем інфармацыйнага кантэнту.
Справаздачы пра дзейнасць фонду
Спампаваць
Спампаваць
Спампаваць
Навіны
    Кантакты:
    +48 792 883 913
    ul. Sądowa 2/11
    20-027 Lublin
    Polska